Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Я Нарадзi ся Тут - Разьвiтаньне З Радзiмай | Текст песни

Як вядома, БДА выконваюць паланэз гэты з расейскім (??!!) тэкстам. Вячаслаў Шарапаў сказаў мне пры гэтым, што пра існаваньне беларускага тэксту ён ня ведае. Паслаў яму гэты тэкст і для ўсіх цікаўных зьмяшчаю тут. Аўтар -- Сяржук Сокалаў-Воюш, паэт і бард. Жыве цяпер у ЗША.

Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».

Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i сьнiцца.

Прыпеў:

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – шлях змаганьня.

Ростань на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахi мястэчык, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.

Прыпеў.
Воi прагнуць волi,
Воля – сьвет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi- клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Прыпеў.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы,
I зьлiваюцца у гуках палянэзу.
I жывуць у сэрцы,
I зьлiваюцца у гуках палянэзу.

Я Нарадзi ся Тут еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1