Em Сонца праменьне стужкай вузкай E7 Am Ператкала помны вечар. H7 Em Край бацькоўскi, край мой беларускi, Am H7 Я табе кажу на разьвiтаньне: Em «Да спатканьня, да сустрэчы». Am Я табе кажу на разьвiтаньне: H7 Em «Да спатканьня, да сустрэчы».
Водар закiнутага саду, Ў небе зорка Мiлавiца, Таямнiцы паркавых прысадаў Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроiцца i сьнiцца.
Прыпеў: Em H7 Зноў залунае наш штандар, G Палыхне ўначы пажар, D I паходнаю трубой G H7 Зноў паклiча нас з табой на мужны бой. Em H7 Мая Радзiма – край адзiны. Em Да яго з выгнаньня H7 Em H7 Em Шлях вяртаньня – шлях змаганьня.
Ростань на ростанях краiны. Ранiць думкi шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясьцiны I Радзiмы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. I Радзiмы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай.
Дахi мястэчык, стрэхi вёсак, Вежы замкаў i палацаў, Гонкiх храмаў звонкi адгалосак Клiчуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца. Клiчуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.
Прыпеў. G D Воi прагнуць волi, G D Воля – сьвет i доля. G D Бронi звон ды конi, G H7 Конi- клiч «Пагонi». Em H7 Крочым з багны ночы, Em H7 З ночы шлях прарочы.
Прыпеў.
Золак, ахутаны туманам, Далягляды ў барвах бэзу. I гучаць нябёсныя арганы, I жывуць у сэрцы, I зьлiваюцца у гуках палянэзу. I жывуць у сэрцы, I зьлiваюцца у гуках палянэзу.