Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Я нарадзіўся тут - Крывавае свята | Текст песни

Даруйце, але мне хлусіць нецікава -
Пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала -
Пра тое, як у адзін сонечны дзень
Загінула разам колькі людзей.
Гэта ня быў банальны
Разбор крымінальны,
Не захоп, не тэракт,
Не няўдалае каханьне,
Не бязглуздая бойка фанатаў футболу -
Нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое.
А хто я такі? Чаму пра гэтае кажу?
Таму, што гэта - мой горад,
І я тут жыву.
Гэта - мой рэгіён, як зараз модна казаць,
Таму гэтае ня можа мяне не кранаць.
Можа гэта таму, што сам і не быў там я?
Але вось яна, сумная гісторыя:
А быў гэта травень дзевяноста дзевяты.
Запрашаю ўсіх
На крывавае сьвята...
Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва.
А каб людзей было болей, ды ўсім месца хапіла -
Пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным,
На прыкусьсе канцэрт, нібыта рокэнрольны.
Пілося-елася-любілася-танцавалася...
А ў нябёсах хмара збіралася-набіралася.
І ледзь толькі сьвята прайшло за палову,
Зьліва пайшла на дзесяць тысячаў галоваў.
Даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі!
А ўсе ў сьвяточным! Баяцца намокнуць.
Пачалі гуляць ў хаванкі хто хутчэй, хто дзе.
Нехта вырашыў, што лепей у пераходзе...
Хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся?
Хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся?
Ёсьць гульня дзіцячая такая
З вясёлым назовам "куча-малая".
Мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі,
Але па-за дзьвярыма, моўчкі назіралі:
Душыцца народ! Усё як заўсёды!
Хіба ж не хапае ім усім пераходаў?
І толькі. Ў мэтро анікога не ўпускаць.
Выконваць загад. Ад дзьвярэй адганяць.
Але пра гэтае даведаліся мы толькі потым,
Шкада, напэўна, што мяне не было там...
А дождж ліў ды ліў,
Нібы хто кпіў ды кпіў
З таго, як юнак старую душыў.
І каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход,
Счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод.
Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад!"
Яны крычалі: "Дамоў! Дамоў! Дамоў!"
Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад"!
Але ўжо ў сьпіны давіў ім несьвядомы натоўп.
Сіні твар мужчынскі, барвовы -жаночы.
Ці гэта косьці трышчаць, ці ўжо лопнулі вочы?
Як у Маўтхаўзэне ў штабель валіліся людзі,
Прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі.
Матка Боска! Прысьвятая Троіца!
На гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца?
Ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята?
Даруйце мяне, што ня быў з вамі я там!
Зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў - герояў.
Прынамсі, міліцыянтаў загінула трое.
Два з жонкамі. Аднаго звалі Дзіма.
Атрымаў ад сваіх па галаве дубінай.
Спытай яго, спытай ты, каб болей не марыў:
Як душыць ратаўніка свайго ахвяра?
Спытай, спытай, а што адчуваеш,
Калі адначасова гінеш ды забіваеш?
Ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей,
Як дахтарам потым забаранялі
Канстатаваць лэтальны зыход асфэктыўны,
Калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным.
І пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала,
І колькі на падлозе іх памірала.
Бо труп -- гэта труп, ён іначай не існуе,
Але ж вядома, колькі сьмерць каштуе!
Сто мільёнаў рублёў. Тады дзве сотні даляраў.
Крывавых даляраў! Семьям ахвяраў!
Была й жалоба. Адсумавалі...
На саракавіны нібы помнік усталявалі:
"Няшчасны выпадак! Выпадковае здарэньне!"
Ізноў разышліся з чыстым сумленьнем.
Адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах...
Дзякуй богу, што мяне не было там.
Ад сілаў шатанскіх
Ад духа сьмертнага
Ад сьмерці раптоўнай
Божа, барані нас...

Я нарадзіўся тут еще тексты


Другие названия этого текста
  • Pomidoroff - Крывавае свята (м."Нямiга" 30.05.99г.) (0)
  • PomidorOFF - Крывавае Сьвята (0)
  • Я Нарадзiуся Тут - Крывавае сьвята (0)
  • Pomidor/OFF - Крывавае Свята (0)
  • Памідораў - Крывавае свята (0)
  • Я нарадзіўся тут - Крывавае свята (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2