Вагаюцца шалі між тымі, што хвалілі, і тымі, што хвалявалі.
А мы ма́рылі морам, мы мірна ма́рылі морам мы. ма́рылі морам, мы ролі мералі, мроілі, мелі, мары́лі, малілі, раілі, марна мы марылі морам, мы марна марылі морам мы…
Ціша й спакой у затоцы, а на моры штармы.
Балтыка. Гасьне неба вока, сном набрыняюць павекі аблокаў. Ты так далёка, на’т не пагаварыць…