Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Яўген Барышнікаў - Здарожыўся (кавер) - Э. Ханок, Н. Гілевіч | Текст песни

Песьня гэтая ў мяне заўжды асацыявалася выключна з савецкімі застольлямі — калі за сталом яшчэ сьпявалі, але ўжо толькі песьні з тэлевізара. Паглядзець на яе іначай прымусіў артыкул Сяргея Будкіна, дзе ён згадвае, як Ніл Гілевіч казаўшы пра яе наступнае: «Крый Бог, гэтую песьню сьпяваць з усьмешачкай! Бо яна пра лучнасьць чалавечае душы зь вечнасьцю. Кожны з нас аднойчы ляжа пад сваімі бярозамі. Ты ўжо, можа, іх і чуць ня будзеш, а яны будуць над табою шумець.»

Так, зь вялікім зьдзіўленьнем, я адкрыў для сябе праўдзівы сэнс тэксту гэтай песьні, які да гэтага, прынамсі для майго пакаленьня, сапраўды быў цалкам заслонены савецкай настальгіяй і ўсьмешкай Ярмоленкі. Гэтае дзіўнае адкрыцьцё і прынцыпова іншы настрой і хацелася перадаць у аранжыроўцы. Спадзяюся, яна дапаможа камусьці паглядзець на песьню іначай.

Прысьвячаецца сьветлае памяці Ніла Сымонавіча Гілевіча.

Словы: Ніл Гілевіч (1954)
Музыка: Эдуард Ханок (1983)
Аранжыроўка: Яўген Барышнікаў (2016)

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу­прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

А я лягу­прылягу край гасцінца старога
Галавой на пагорак, на высокі курган.
А стамлёныя рукі вольна ўшыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.
А я лягу­прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю

Яўген Барышнікаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1