Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Яўген Барышнікаў - Павевам начнога ветру // Live @ Вялейка 15.06.2013 | Текст песни

Павевам начнога ветру
Прыходзіць
палёгка.
Праз межы і кіламетры,
З далёкага
далёка.
Павевам начнога ветру,
Што бачыў сівыя горы,
Лясныя дзікія нетры,
Бясконцае вольнае мора…

Той вецер ляціць над сьветам,
раскручвае флюгеры вежаў,
віруе трохдольным метрам,
той вецер бяздумна сьвежы!
Зрываючы дахі і маскі,
валасы расплятае таечкам,
камусьці прыносіць ласку,
кагосьці дажджамі хвастае.
Лістоты шуміць аркестра,
зіхцяць удалечы навальніцы,
Павевам начнога ветру…

А можа…
ўсё гэта сьніцца?

Я бачыў вантробы палацаў,
Спускаўся ў цмочыя ямы,
У кроў разбіваючы пальцы,
Крычаўшы аб самым-самым…
Біў боты аб брукаванку
Намерамі добрымі ўкладзеную,
Юрлівымі абяцанкамі,
Даўгімі гадзінамі-га́дзінамі…

А тут —
усё так проста і сьветла —
ўсяго толькі вецер уночы!
І месяц усьмешкай ветлай
дарогай птушынай крочыць,
І ноч неўзабаве растае,
І насьцеж расхлістана клетка,
І дзесьці ўнутры зацьвітае
месяцавая
кветка.

жнівень 2012

Яўген Барышнікаў еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1