– Дозволь, дозволь, маці, з бедным покохацца. – Не дозволю, доню, з сіроціной знацца.
Выкацілі, выкацілі дубовую бочку, Выманілі, выманілі ў свата-пана дочку. Як павезлі, як павезлі да чужыя маці, Што хацелі – то рабілі чужому дзіцяці: Палажылі, палажылі на сырой зямле, Што хацелі – то рабілі у чужой сямье.
Зайшоў, зайшоў месец за цёмную хмару, Не найшла матуля своёй дочке пару.