Рана на Йвана дзеўчынонька ўстала. _ Жытк. р-н, Пухавiчы Ой, рана, рана, рана на Йвана. Дзеўчынонька ўстала, дай веночок звіла. Ой, рана, рана, рана на Йвана. Дай веночок звіла, у рэчку пусціла. Ой, рана, рана, рана на Йвана.
Ляцела страла й у канец сяла. _ Светлагорскі раён, _ в. Глінная Слабада Ў недзелю рана, рана на Йвана. Ды ўбіла страла свякруху маю. Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала. Дый ляжыць цела, як папер бела. Ў недзелю рана, рана на Йвана. Ніхто не можа дай прыступіцца. Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала. Дый прыступілась дый родна донька, Ў недзелю рана, рана на Йвана. Родная донька цела схавала. Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой рана на Купала.
Ў недзелю рана, рана на Йвана – 3 раза + канон
Ой, чорны авечка барана кацiла, _ Карм. р-н Лёлюшкi лёлi, барана кацiла. Барана кацiла, ў акошка ўсадзiла, Лёлюшкi лёлi, ў акошка ўсадзiла. – Ой, рана на Купала. - Сядзi, мой барашка, тры днi, тры нядзелi, Лёлюшкi лёлi, тры днi, тры нядзелi. Тры днi, тры нядзелi, штоб людзi глядзелi, Лёлюшкi лёлi, штоб людзi глядзелi. – Ой, рана на Купала.
Ой, рано на Купала. На Купала ночка мала
Ў недзелю рана, рана на Йвана. Ой, рано на Купала. На Купала ночка мала