На вулку дзеўкi гулялi, гулялi, душа, гулялi, Мяне, маладу, гукалi, гукалi, душа, гукалi. Ў мяне, маладзе, стары муж, стары муж, душа, стары муж: Сам на й улiцу ня пойдзiць, ня пойдзiць, душа, ня пойдзiць…
Сам на й улiцу ня пойдзiць, ня пойдзiць, душа, ня пойдзiць, Мяне, маладу, ня пусціць, ня пусціць, душа, ня пусціць. Пылажу дзiця у люльку, у люльку, душа, у люльку, А сыма пыйду на вулку, на вулку, душа, на вулку.