Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ягорава Гара - Ой ты, саду | Текст песни

Ой ты, саду

Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай,
Ой лі, ой, лёлюшанькі, зеляненькай.

Па ім ходзя парнішанька, ў гуслі йграя.
Ой лі, ой, лёлюшанькі, ў гуслі йграя.

За ім ходзя красна дзеўка, й успявая.
Ой лі, ой, лёлюшанькі, й успявая.

Яна пела й успявала, дай заснула.
Ой лі, ой, лёлюшанькі, дай заснула.

Падыходзя парнішанька разбуджаці:
Ой лі, ой, лёлюшанькі, разбуджаці.

– Ўстань-прасніся, красна дзеўка, прабудзіся,
Ой лі, ой, лёлюшанькі, прабудзіся,

А ўжо цябе твая маці даўно кліча.
Ой лі, ой, лёлюшанькі, даўно кліча.

– Няхай кліча-выклікая, ні чужая,
Ой лі, ой, лёлюшанькі, ні чужая,

Яна выйдзя за вароты, ні пасудзя,
Ой лі, ой, лёлюшанькі, ні пасудзя,

Яна выйдзя за новыя дай пахваля,
Ой лі, ой, лёлюшанькі, дай пахваля.

Карагод абраду Ваджэнне і пахаванне стралы, в. Неглюбка, Веткаўскі раён

Ягорава Гара еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1