Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ягорава Гара - Ой, ты, саду (10_2016) | Текст песни

Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай
в.Неглюбка (Веткаўскі р-н)

Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай,
Ой лі, вой, лёлюшанькі, зеляненькай.
Па ім ходзя парнішанька, ў гуслі йграя.
Ой лі, вой, лёлюшанькі, ў гуслі йграя.
За ім(ы) ходзя красна дзеўка, й успявая.
Ой лі, вой, лёлюшанькі, й успявая.
Ена пела й успявала, дай заснула.
Ой лі, вой, лёлюшанькі, дай заснула.
Падыходзя парнішачка разбуджаці:
Ой лі, вой, лёлюшанькі, разбуджаці:
– Ўстань-прасніся, красна дзеўка, прабудзіся,
Ой лі, вой, лёлюшанькі, прабудзіся,
А ўжо цябе твая маці даўно кліча.
Ой лі, вой, лёлюшанькі, даўно кліча.
– Няхай кліча-выклікая, ні чужая,
Ой лі, вой, лёлюшанькі, ні чужая,
Яна выйдзя за вароты, ні пасудзя,
Ой лі, вой, лёлюшанькі, ні пасудзя,
Яна выйдзя за новыя дай пахваля.
Ой лі, вой, лёлюшанькі, дай пахваля.

Ягорава Гара еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1