Ой, рана, рана куры попелі. в. Стаўбун, Веткаўскі р-н
Ой, рана, рана куры попелі, Святы вечар(ы) добрым людзь[ям]. Ой, ешчэ раней дзевушко ўстала. Раненько ўстала, тоненько прала Сваёй мамачцэ-гароховачке, Сваёй мамачцэ на рубашэчку, Сабе маладзе на подарачкі.
Ой, чок-чок, чок-чок. Жлобінскі р-н
Ой, чок-чок, чок-чок(ы), На горы ж воўчок(ы), На горы воўчок(ы) З воўчэнятамі. На горы воўчок(ы) З воўчэнятамі. А пуд горой коза З козленятамі – Ох ты ж,козанька, Ох ты ж, серая, А ты свое дзеткі Не годовала. Ты свое дзеткі Ні годовала, Ты свое дзеткі Пороспускала. Ох ты ж, козанька, Ох ты ж, серая, А дзе рогі дзела? – Да на соль проела. – Чым цябя білі, Чым ця таўчылі? – А рожкамі-рожкамі, Колкамі-колкамі, Ох, дубовымі, березовымі.
О-го-го, каза, го-го, серая. в. Акцяброва, Кармянскі р-н
Тут коза ўпала, за собаку пропала, А каб коза ўстала, трэба ёй тры кускі сала! Давайце, людзі, сала, каб коза ўстала! Мяшок напоўняецца – коза подымаецца! Ну-ка, козонька, подыміся, добрым людзям поклоніся!
Каляд, каляд, калядніца, Разам з мёдам – паляніца, А без мёда – не така! Дай, цётка, пятака, А не даш пятака – Вазьму быка за рага. Цябе, цётка, так, а мяне – пятак.