Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць, Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць, Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць, Куточак зямлі, як цябе не любіць? Мы лёсам адзіным с табою жывём, Ласкава цябе Беларуссю завём. Рамонкавы луг, у палях каласы, Вярба над ракой і грыбныя лясы. Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі, Куточак зямлі, дзе грымелі баі, Мы лёсам адзіным з табою жывём. Ласкава цябе Беларуссю завём. Куточак зямлі, дзе цымбалы пяюць, Дзе людзі гасцінныя мірна жывуць, Дзе праца згуртоўвае нас і радніць, Куточак зямлі, як цябе не любіць? Куточак зямлі, на якой мы жывём, Ласкава цябе Беларуссю завём.