Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Янка Купала - Годзе! | Текст песни

Годзе брахні ўжо, падкупленых зводаў!
Годзе таптання праўд вечных, святых!
Сцежку свабоднаму духу народу,
Сцежку да сонца і зор залатых!

З году у год мы жылі, як жывёла,
З году да году чакалі святла...
Што ж нажылі мы, як глянуць наўкола,
Што нам апека тут наша дала?

Тыя, ў дагонцы за блескам часовым,
Браццяў запрэглі ў нявольнічы плуг,
Тыя, таргуючы імем Хрыстовым,
Цемру і здраду спладзілі ўвакруг.

*

Годзе заходняй ці ўсходняй культуры!
Для беларуса цана ім адна.
Ўсе вы, панове, аднакай натуры:
З сэрца чужога кроў ссалі б да дна.

Вашу карысць нам і вашы заслугі
Добра ўжо скеміў таптаны народ:
Добра вядомы і путы і пугі,
Песціў якімі ваш Захад і Ўсход.

Мы не пакінем свае папялішчы,
З сцежкі — наперад, не пойдзеш назад.
Смела здрузгочам старыя бажышчы,
Новым законам збудуем пасад.

*

Годзе нам сілу прыблудаў вялічыць
Дзецьмі, багаццем радзімай зямлі!
Нашы загоны даўжо ўжо нас клічуць,
Нашы загоны, што зеллем зраслі.

Досіць ішлі на чужым павадку мы
Доўгія векі без веры ў сябе;
Мы ўжо не тыя, — інакшыя думы
Выраслі з намі, завуць к барацьбе.

Станем к змаганню мы з ведзьмаю-крыўдай
Дружна, адважна, плячо у плячо:
Рухне старое, хоць крэпкае з віду,
Яснае, вольнае створым жыццё.

*

Годзе нам есці аб'едкі і косці,
Злыбедзе ўсякай паклоны дарыць!
Гаспадары мы ў сябе, а не госці,
Час к панаванню нам след церабіць!

Тое, што ўзята маною дачэсне,
Вечна не будзе душыць, як прыгон;
Наша вярнуцца к нам мусіць канешне, —
Гэткі ўжо быту народаў закон.

Гібне памрока, душыўшы ад векаў,
Сонца і зоры к сабе свет завуць —
Сцежку свабоднай душы чалавека!
К вольным дням вольныя людзі ідуць!

1912 г.

Янка Купала еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1