Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Янка Купала - Мая малітва (45) | Текст песни

Ва ўсяку мінуту, ва ўсякай патрэбе,
І ў полі шырокім, і ў вузенькай хатцы
Малюся я гэтаму сонцу на небе
І зоркам, што ночкай мігцяцца.

Малюся свабоднаму ветру – віхуры,
Што лётае птушкай ад краю да краю,
І пасвіць у высях панурыя буры,
І ў комінах песні іграе.

Малюся агню я, што сее пажары,
Як стане пара, па нязмераным свеце,
Наводзячы жудасць вялікаю карай,
Пужаючы старцаў і дзеці.

Малюся жывучай вадзіцы – разводдзю,
Ў дзень ясны бліскучай, а страшнай уночы,
Што, нівы палошчучы, йдзе, не праходзе
І хаты, і чоўны друзгоча.

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.

Дарэвалюцыйныя вершы 1912

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала исп.В.Мулявин Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала исп.В.Мулявин
    Премьерное исполнение песни на 25-летии ансамбля "Песняры"," Славянский базар", Витебск. Малiтва (муз.А.Молчан, сл.Я.Купала) Я&nb...
  • "Мая вера", Янка Купала "Мая вера", Янка Купала
    Paeta: Janka Kupała Vierš: Maja viera, 1918 Čytaje: Vałdzis Aperatar: ... Янка Купала ...
  • Музычны праект "Re:Песняры" прома-відэа (SP Kava & Angst - Думалі) Музычны праект "Re:Песняры" прома-відэа (SP Kava & Angst - Думалі)
    Прома-відэа музычнага праекту "Re:Песьняры", прысьвечанага 45-годзьдзю ансамбля ... Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала исп.
  • Воропаево 2014 Воропаево 2014
    Мая Беларусь: Мінск (Моя Беларусь: Минск/My Belarus: Minsk) аэросъемка коптер ... Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала исп.
  • Танец "Молитва" Танец "Молитва"
    9 мая. Динамит. Танец №5. - Duration: 6:06. by Dinamo Riga Fan 59,513 ... Танец "Молитва", 3-я шк.8Б ...
  • Концерт 21.11.2014 в Минске. Белорусские песняры. Олег Аверин "Ночка темная ... Концерт 21.11.2014 в Минске. Белорусские песняры. Олег Аверин "Ночка темная ...
    Песняры Молитва О.Молчан-Я.Купала исп.В.Мулявин - Duration: 4:28. by MyOVM ... "Песняры" 45 лет спустя. В передаче "В ...