Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Янка Купала - І прыйдзе (52) | Текст песни

I прыйдзе новых пакаленняў
На наша месца грамада
Судзіці суд, ці мы сумленна
Жыццё прайшлі, ці чарада

Зняваг мінулых нас не з'ела,
Пакінуўшы свой дым і чад,
I мы па-даўняму нясмела
Жылі не ўлад і неўпапад?

Ці аб свой гонар дбайна дбалі,
I дабравольна, без прынук,
Самі сабой не гандлявалі,
Не неслі ў петлі дум і рук?

I ці пакінуці на памяць
Мы песень гэтакіх змаглі,
З якіх бы можна было ўцяміць,
Што мы свабоднымі былі?..

А ўжо свой выдасць непадкупны
Аб нас гісторыя прысуд,
Калі аглядам гляне рупным
I разбярэ, ў чым справа тут.

У сведкі запісы пакліча,
Паданні клікне ў час такі
I ўсё паліча, пераліча...
А суд гісторыі цяжкі!..

I засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас,
Што нейкі з нас хоць быў не зломак,
А плечы гнуў у крук не раз;

Не йшоў з адкрытымі вачыма
У свет і сцежкі не прастаў,
А ўсёй магчымасці магчымай
Таптаў сляды, сябе таптаў.

Паслярэвалюцыйныя вершы, 1926

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
  • "Спадчына". Янка Купала "Спадчына". Янка Купала
    "Спадчына". Янка Купала. Litara- ... "І прыйдзе". Янка ... "Мужык" (Я. Купала) - Генадий Овсянников (2013 ...
  • Лявон Вольскі - Дай мне знак (2009) Лявон Вольскі - Дай мне знак (2009)
    ... http://generation.by/news3235.html А неўзабаве прыйдзе дзень, Якога так чакалі ўсе. ... Песняры Молитва О.Молчан-Я ...
  • Янка Сіпакоў - Спатканне. Чытае Ларыса Бараноўская. Янка Сіпакоў - Спатканне. Чытае Ларыса Бараноўская.
    Здымкі і мантаж - Сяргей Кудрэнка: http://vk.com/trevordark Суполка ва " ўКантакце": http://vk.com/litara_a Суполка ў Фэйсбуку: ...