Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці! У вырай! Да сонца вясёлкавым шляхам! Час сонца схапіці і сонцам ірдзеці, I зведываць светы арліным узмахам.
Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў! Да неба! Па зоры і гром перуновы... Час крылле расправіць — пагудка ўжо кліча, Ўжо віхры цярэбяць да шчасця шлях новы!
Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песні! На шляхі, пад сцягі красы і свабоды!.. Час вылецець к славе з пагібельнай плесні I песняй агністай дзівіці народы.