Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Янка Маўзэр - каханая | Текст песни

Я прыходжу да цябе з раніцы,
Здараецца,
Нечакана.
Ты выходзіш заспаная,
Сьветлая, ласкавая бы сонейка,
Каханая.
Я прыціскаюся да цябе
Халодны
З вуліцы
(“З вуліцы” у тэму ні з чым не рыфмуецца).
Ты зь ненамаляванымі вачыма,
Табе так нават лепей,
Магчыма.
Тоненькая,
У начной сукенцы,
Родная,
Што ты робіш з маім сэрцам!..

Ты паціскаеш плячыма:
Якім чынам
Мы можам быць разам,
Якім чынам?
Быць разам вельмі проста:
Проста трэба ня быць паасобку.
Кропка.

Мы не разумеем адзін аднаго,
Мы лаемся,
Не пагаджаемся з аргумэнтамі,
Злуем, памыляемся,
Сварымся кожны другі дзень.
Ці часьцей?..

Па сутнасьці, мне трэба ад цябе вельмі мала:
Хочацца бачыць побач з сабой ідэал
З вачыма бязхмарнымі,
Сьветлымі, ласкавымі бы сонейка,
Каханымі.
Ты звычайная,
Са сваімі праблемамі,
Цяжкасьцямі,
Гемарамі,
Кінь мяне.
Я не прызвычаены да жыцьця,
Таму што я хачу жыць так як я ХАЧУ жыць:
Асабіста сьвяткуючы асабістыя няўдачы,
Ня ўмеючы даваць здачы...

Я прыходжу да цябе з раніцы,
Здараецца,
Нечакана.
Ты выходзіш заспаная,
Сьветлая, ласкавая бы сонейка,
Каханая.

Янка Маўзэр еще тексты


Другие названия этого текста
  • Tav.MAUZER - каханая (1)
  • Янка Маўзэр - каханая (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2