Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся — І ўзляціш ты, мой бусел, вястун дарaгі. У задымленым небе над зямлёй Беларусі, Над маёй галавою ты робіш кругі.
Прыпеў: Там, дзе светла кахалі, дзе аб шчасці гадалі, Дзе ў вячэрнім чароце плешча ціхая Друць, Над маімі шляхамі, над маімі гадамі Твае белыя-белыя крылы плывуць.
Наша доля на радасць была небагатай. Мы раслі сярод горкіх ваенных атаў. Ды з высокай буслянкі над бацькоўскаю хатай Аб надзеі на свята ты мне клекатаў.
Прыпеў.
Колькі я ў родны кут свой цяпер ні вярнуся — Мірным ветрам абдымуць палі і лугі, Над маёй галавою, над зямлёй Беларусі Каля самага сонца ты робіш кругі.