Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ярослав Евдокимов - Гэта я з табой вечарую | Текст песни

Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой.

Чуеш - вецер, чуеш - вечар,
Чуеш - ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад.

Прыпеў:
Гэта я з табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую,
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.

І ад рук няўмелых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе,
Поўня белая яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе.

Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я,
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.

Другие названия этого текста
  • Ярослав Евдокимов - Зачарованная моя (Песня-81; муз. Игоря Лученка - ст. Геннадия Буравкина) (1)
  • Ярослав Евдокимов - Гэта я з табой вечарую (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
  • Зачарованая моя.... Зачарованая моя....
    Асыпае ноч зорапад. Припев: Гэта я цябе вечарую, Туманамi цябе я чарую. Васiлькоў шапатлiваю моваю, Зачароўваю, зачароўваю.