Нас не было — яно было, мы нарадзіліся у ім. СССР было тады, СССР і цяпер — галасамі з тэлевізара, галасамі з кніжак, галасамі разумных цытатак, галасамі прыгожых карцінак, галасамі блізкіх: — Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць. — Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
А голасам клёку маленькі філёзаф, што жыве ў паддашшы, ціхенька сьмяецца і кажа:
— Лес — гэта добра, калі ты едзеш па шашы, а ён прыкрывае ад сонца. Бацькі — гэта выдатна: людзі, якім ня сорамна прасіць, якія не баяцца біць. Сарамлівасць — гэтаксама добра: навучыся не прасіць, а прапаноўваць. АКТ, МРТ, ПЭТ, ФМРТ, ЭЭГ мазгоў — гэта зручна: забабоны, дурасьць лепей бачна. А чужы розум — гэта карысна: пашаткаваў, соль, перац, кіндза — навучысься змагацца з гуманізмам.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць — мыта за ўвоз спакойнага жыцьця на тэрыторыю Зямлі, мыта за ўвоз шчасьлівага жыцьця на тэрыторыю мазґоў.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць, Спаць, сраць, скурвіцца і згніць — мэта? І гэта мэта?
Овавэґетарыянцам, лактавэґетарыянцам — урэшце вэґанам быць, нікому ў сьвеце шкоды не чыніць, у сяброўскіх бранзалетах мірна пасьвіцца, жыць, захоўваць цікаўнасьць да новых падзей, спакой прымаць як падзяку; нарэшце стаць посным сьняданкам у труне чарвякам — мэта? І гэта мэта?
Стаць знакамітым чалавекам памерці вялікім — 300 кіло! — «т’гудоф на б’ага г’одзіны» — нішцяк! — мэта? І гэта мэта? І гэту мэту — думаеш, знашоў? Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха! Не пасьпееш зразумець, а пасьпееш падмануцца.
Думаеш, няма? Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха! Не пасьпееш зразумець, а пасьпееш падмануцца.
Ты адстойваеш веру сваю да апошняе кроплі… віна, і калі гарэцьмеш душою ў пекле і будзеш смажыцца ў смале, ты памятай: — Бог любіць цябе.
Ну, хто тут яшчэ?.. Ну, хто тут яшчэ вачыма вустрыцы глядзіць у прышлае?! Ну, хто тут яшчэ цярпліва й радасна чакае прышлага? Вачыма вустрыцы цярпліва й радасна — ну, хто тут яшчэ?!
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць ×2, Спаць, сраць, зьдзекавацца, кпіць ×3 — можа, хоць гэта нарэшце вам дапаможа — можа, дапаможа: зьдзекавацца, кпіць ×3.