Калi раптам адчуеш камунальныя пахi I жыцьцё цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па ранейшаму цягнуць Зямлю. Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы, I з людзьмi ўсталюеш кантакт. Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора Наша месца на трох кiтах.
Прыпеў: Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галелея i Боба Марлея, Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя, А кiты, чарапахi былi.