I. Я бачу плямы розных гарадоў Свет ад іх вокнаў хвалюе зноў і зноў. Усе бягуць, жыць усё спяшаюцца, Знікаюць тыдні, да нас не вяртаюцца. Пробкі, машыны цягнуцца шэрагам, Хваля людская шукае берагу!
Пр: Глядзі! Вось твае гарады! Яны ў сэрцы назаўжды!
II. Ну, а навокал усё дамы будуюцца, Кошт усё расце, народ хвалюецца! Ды, пашыраецца ў крамах асартымент, А банкі тоўшчаюць, лічачы кожны цэнт. Едуць тралейбусы, едуць аўтобусы, Лятуць гадзіны, круцяцца глёбусы!
Пр: Глядзі! Вось твае гарады! Яны у сэрцы назаўжды! І я ( і мы ) ў гэтых гарадах Ідзем разам па вяках!