I Чырвоная Ружа, не стой на дарозе! Не стой на шырокай, хто йдзе, - той ламае. Не стой на дарозе, Чырвоная Ружа, Хто йдзе, - той ламае, хто йдзе, - той сшыбае.
Пр: За што, за што якое дзіва? За тое, за тое, як ты красіва! [2р.]
II Жанаты ламае - дзяцям на забаву, Халасты ламае - дзеўкам на спадману. Чырвоная Ружа - дзяцям на забаву, Чырвоная Ружа - дзеўкам на спадману.
Пр: За што, за што якое дзіва? За тое, за тое, як ты красіва! [2р.]
III Зманіў хлопец дзеўку ружовым квяточкам, Ружовым хусточкам, ляновым платочкам. У чарнявых чулочках маленькай дочкай, Беленькім сынам, маленькім сынам.
За што, за што якое дзіва? За тое, за тое, як ты красіва! [4р.]