I Яны ў вырай не лятуць І не шукаюць дзе цяплей. Яны даўно нам не пяюць, І неба стала ім ніжэй. Цяпер іх хаты – правады І пер’е мокне ад дажджу. Ляцеў я з імі праз гады А зараз на людзей гляджу.
Пр: Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер! Я буду там! Я маю быць на ёй намер! Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер! Я буду там!Я буду там! Я маю быць на ёй намер!
II Яны пабачылі ўсё І межаў не было для іх. Няслі яны вакол жыцьцё На крылах стомленых сваіх. Пілі далонямі святло І адляталі ў абшар, Каб і яно людзей знайшло, Ды не пакінула ахвяр.
Пр: Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер! Я буду там! Я маю быць на ёй намер! Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер! Я буду там!Я буду там! Я маю быць на ёй намер!