Недзе ля ракі, дзе не мае броду Шэрыя быкі танчуць карагоды Ланцугі ў начы а дліваюць з ладам Воран там крычыць з воўкам родным братам. Палыхае там вогнішча да неба П’юць яны віно заядаюць хлебам Песні ім пяюць старыя цыганкі Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланка!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: Ім не трэба сонца, цемры ім багата Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Каб ты хлопец спаў на карчэ ў няволе Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары! Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары! Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!