Treci Akt - Viartańne Staražytnych bažyščaŭ (Akt III - the Return of the Ancient Gods)
Treci Akt — Viartańne Staražytnych bažyščaŭ (Akt III — the Return of the Ancient Gods)
Вельт дабраўся да святой дубравы ў якой ён убачыў паваленыя ідалы і знявечаныя целы людзей. Дайшоўшы да месца ўказанага Дзівіяй ён убачыў ссечанае святое дрэва. Ваяр стаў клікаць Дзівію. Яго надрыўны кліч праносіўся па палях і лясах, але багіня не з'яўлялася. Тады ён дастаў фиал падараваны ёю (02:55) разбіў яго аб камень і ўсадзіў нож сабе ў жывот. Ясны свет асвятліў паляну і (03:00) на хвіліну ўсё сціхла (03:24). Вельт праліў кроў на велізарны пень пакінуты ад святога дрэва і памёр на ім. Паміраючы ён бачыў Дзівію ў асяроддзі іншых бажышчаў, яны схіліліся над ім: «Ты выканаў абяцанне! Я падарую табе тое, што дапаможыць вярнуць славу твайму народу! Я падарую табе сына...»