Ты спыніла маё распыленне І размалявала яркімі фарбамі мой настрой. Прачынаюся ранкам і хочацца новы вечар правесці з табой. Шум… цёмнаматавых кропляў На экране майго аўто. Восенню, калі многія дэпрэсуюць, Нешта моцна загрукала злева пад маім паліто… І хоць нас абаіх жыццё забрала ў палон, Наставіла маскі. Я так хачу ўзяць цябе з сабой, Мая дзяўчынка з казкі… I'd have started – туды дзе рай і неба, Вежы Саграды пратыкаюць. I'd have started – нас на Рамбла бульвары, Дзівакаты закалыхаюць.
Дзікае паляванне, І дзе я заўтра буду – пытанне. І ты мне верыш, тулішся вуснамі да маёй рукі. Не ведаю, што будзе заўтра, Кажу, што пераможа праўда. І што ніколі не забуду бурштынавыя сцежкі, Якімі цэліў месяц у бок нашай крэатыўна-казачнай ракі.