Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Hok-key - Niema kryču | Текст песни

Іду паміж маркотных душ,
Мінуючы аблічча зла.
Іду трапляю ў багны глуш,
Прад мною невядомасць дна.

Ільдом быццё пакрылася.
Жыцця гульня ўжо цяжэй.
Забылася, згубілася
Што мела сэнс раней.

Нема крычу! Кляну свой лёс!
І голас мой імкнецца да нябёс.
Нема крычу! Наўгад бягу,
Але паспець не здолею...

Шукаю погляд тых вачэй,
Што верылі, любілі.
Знайсці жадаю між людзей,
Што побач разам былі.

Але ўглядаючыся ў іх,
Згубіцца вельмі лёгка,
Бо погляд гэты ад мяне,
То блізка, то далёка.

Хачу зірнуць у іншы свет,
Пакіньце нараканні,
Бо бачу я вакол сябе -
Адны адлюстраванні.

Хачу зірнуць уніз у пустэч,
Парушыць лёс, забыць загад.
Хачу пайсці навекі прэч,
Ніколі не вяртаць назад.

Растае што было затым,
Адыдзе жаль і знікнуць сны.
І згіне памяць аб былым,
Што цягнула цябе нібы.

Ты робіш свой апошні крок,
Закрэсліваючы шлях быцця.
Нядрэнны быў з цябе ігрок…
Але канчаецца гульня.

Нема крычу! Кляну свой лёс!
І голас мой імкнецца да нябёс.
Нема крычу! Наўгад бягу,
Але паспець не здолею...

Hok-key еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1