Веткі-паралелі развядуць з табой у два бакі. Проста анямелі: ці ўсё гэта час і дзень такі. Больш і больш на плечы гэты ціск у сотні атмасфер. Нашыя сустрэчы сталі недарэчныя цяпер.
Калі ў сэрцы тваім засталося цяпло, падыміся са мной на крыло, я буду побач. Што нас дваіх так наперад вяло, падыміся са мной на крыло, я буду побач.
Гэты мегаполіс паглынае нас і больш і больш. І нібы па столі я іду па кроку за табой. Дзе якія словы я знайду усё табе сказаць? Гэтак адмыслова: нібы толькі год таму назад.
Калі ў сэрцы тваім засталося цяпло, падыміся са мной на крыло, я буду побач. Што нас дваіх так наперад вяло, падыміся са мной на крыло, я буду побач.
Цяжка, як ты там адна і удзень і ў поўнач, ды невыносна, калі з табой нехта побач. Колькі яшчэ не сказалі адзін адному. Можа паспеем сказаць?