Цяжка табе, а мне – ўдвая, Таму і прыйшоў. I стаю. Тваю гісторыю ведаю я, Паслухай лепей маю.
На бронзе адбітак агню залаты.Вецер пяе і пяе.Я, кажуць, ростам амаль як ты,I вочы амаль як твае.Мы з табою на плошчы гэтай адны,Дай руку тваю мякка вазьму.Мы крылы спалілі ў адным агні, Толькі розныя назвы яму, Уладзімір, чуеш? Хадзем са мной, Вып’ем шклянку віна. Не ў шалмане, Што тут, за тваёй спіной. Тут можа прыйсці яна. З плячэй, што аплакаў сваёй тугой, Паліто бязважкае скінь.I мужчынскія рукі пагладзяць яго, Чужыя рукі пагладзяць яго, I іншым стане “Пекін”. I стане іншай, – як майскі вянок, – Зала, дзе лыжкі бяруць, Дзе ў вочы глядзяць, дзе жлукцяць віно, Дзе галатурый жаруць. Зала загразнула ў ліпкім віне, Але тут узнясецца да зор... Як мне цяжка, мой родны, як цяжка мне. Лепей бы я памёр!