Там, дзе наш розум бяду сустракае, Дзе кожная думка iмкнецца жыць жыццём сваiм, Дзе просты звычайны свет зноў загiнае, Жыве чалавечая злосць - смутак у ёй адзiн.
Здаецца, што гэта зноў толькi хвiлiна, Падчас якой нельга нiчога з сабой зрабiць. Але ж помсты моц душу так разбурае, Што ворага можа свайго чалавек забiць.
Гэта - звычайны свет. Ведаеш ты, дзе вораг Сочыць за табой i марыць пакрыўдзiць зноў i зноў. Зараз ты чакаеш яго, Як бы доўга не было. Не жартуй са мной: Хутка прыйдзе смерць за табой!
Вораг, здаецца, нiчога не бачыць, Салодка жыве i iмкнецца лепш за iншых жыць. Толькi са злосцю ён успамiнае Цябе i ўсё тое, што здолеў табе зрабiць.
Усё гэта ў свеце бывае ўсюды, Працягваюць людзi з той крыўдай у сэрцы жыць, А крыўда сама па сабе не знiкае, I цяжка яе чалавеку зусiм забыць.