IQ48 > Вясна-красна (акорды) F# Заблішчэла ў вокнах, запахла паветра, Hm Зіма адыйшла, і ўсё бліжэй лета. F# У зубах цыгарэта, у руцэ піва, Hm Людзі ўсьміхаюцца, мой сябар шчасьлівы, G Дзяўчыны ганарліва скiдаюць адзеньне, Hm Абцасы, спадніцы, усё без сумненьняў. A G Сяду на лаву, вып’ю некалькі глыточкаў.
F# Працы шмат, а ўсё меней ночкі.
F# Вясна-красна, Hm Я цябе дачакаўся! F# Цяжка было, Hm Але я не хаваўся! G Вясна-красна, Hm Я цябе дачакаўся! A Цяжка было, G Цяжка было, F# Цяжка!
G#m Выпушчу на волю ўсё сваё вар’яцтва. C#m Гляджу — а ў небе журавінае брацтва. G#m У сьветлым касьцюме сур’ёзны мужчына C#m Кветкі нясе на спатканьне з жанчынай. A Садова-агародны сэзон у разгары, C#m У мясцовых п’яніц пасьвятлелі твары, H A Бегаюць дзеці, крычаць ганарліва, G#m Смачна заходзіць сьветлае піва!
G#m Вясна-красна, C#m Я цябе дачакаўся! G#m Цяжка было, C#m Але я не хаваўся!
A Вясна-красна, C#m Я цябе дачакаўся! H Цяжка было, A Цяжка было, G#m Цяжка было, але я не хаваўся!
(граецца, як першыя куплет і прыпеў) Вясна-красна. Кветкі на дрэвах, Трактары ў полі, людзі на пасевах, Крутыя на машынах, шпана на лісапедах, Бабкі танчаць брэйк-данс у кедах, Сонца вясёлае пячэ ў плечы, Добрае надвор’е, якраз для сустрэчы. Цяжка было, але я не хаваўся! Мая вясна, я цябе дачакаўся!