Рука ў руцэ, далонь на далоні. Яны ўжо падрыхтавалі месца на эшафоце. Прымусілі паверыць, што я шчаслівы і вольны. Залатая псеўдасвабода ці палон у балоце.
Ніякай чалавечнасці ні з захаду, ні з усходу, Якія так любяць будаваць пустыя размовы. Нафта - багацце даражэй людзей з года ў год. Мы засталіся адны, без гісторыі і мовы.
Яшчэ адна старонка ў школьным падручніку, Яшчэ адна песня пра тых, хто зараз за калючым дротам. Паклон тым, хто загінуў, паклон кожнаму пакутніку. Палон у балоце, закат над балотам.