Дай мне нагоду быць вельмі вострым і рэзкім. Дай мне нагоду быць мяккім, як сёньняшні хлеб. Пакуль яшчэ не дагарэлі ўсе трэскі, Дай мне нагоду ўсё зрабіць step by step.
Дай мне нагоду быць дасканалым, як эльфы. Дай мне нагоду гоблінам быць раз на год. Пакуль вы яшчэ не зрабілі апошняе сэлфі, Дай мне нагоду пачаць наш крыжовы паход.
Цюрых сустрэне фандзю і раклетам, Лёндан - сакрэтам, Масква - пісталетам.
Дай мне нагоду, дай мне нагоду для старту, А для фініты нагоды ня трэба пакуль. Мы яшчэ тут, мы любім дасьціпныя жарты, Дык дай мне нагоду ўхіліцца ад куль.
Цюрых сустрэне фандзю і раклетам, Лёндан - сакрэтам, Масква - пісталетам, Прага няблага спатоліць нам смагу, І толькі Чыкага, і толькі Чыкага...
А калі раптам завяне вясёлае сонца, Зоркі заплачуць, і толькі ў вачах каламуць. Дай мне нагоду болей ня быць марафонцам, Дай мне нагоду легчы й ціхенька заснуць.
Бэрлін павязе па ўскрайку і цэнтры, Мінск, як заўжды, забароніць канцэрты, Вільня чакае і Варшава чакае, І толькі Чыкага, і толькі Чыкага...