На сьценах сутонных чамусьці застаўся твой цень Я трымаў далоняй спёку тваіх грудзей Маё цела хоча дакранацца да тваіх рук Маё цела заняло пазіцыю каля тваіх ног Маё цела ведае кожны твой рух Я ліжу вільгаць з тваіх шчок
Без цябе Свет стане чысьцей Без мяне
Безумоўнае сонца перастала грэць і замерла ў пыльных кутах Я хацеў адчуваць твой цяжар баяцца кожны твой страх Ёсьць мабыць толькі Падлогай неба Мой дах Ты зьнікла стагодзьдзе таму на пальцах застаўся твой пах Я цалаваў твае скроні твоё улоньне твае падпахі Табе было ўсё роўна Калі ўсё ідзе нах
Пасьля цябе на сэрцы застаецца памёт Мы ўходзім пад неба як уходзяць пад лёд Дзе бездапаможнасьць вялых хвілін Там я Абсалютна Адзін