Верш: Максім Багдановіч.
Музыка: Зьміцер Вайцюшкевіч.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае
пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
ў сэрцы любоў затаіўшы сваю
кожную ночку на зорку дзівіцца
буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
там з ёй зліём мы пагляды свае...
каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
глянь іншы раз на яе...
Źmicier Wajciuškiewič еще тексты
Другие названия этого текста
- Źmicier Wajciuškiewič - Zorka Wenera (0)
- 696. Вайцюшкевіч Зьмiцер - Зорка Венера (0)
- Зьміцер Вайцюшкевіч - Зорка Венера (романс Максима Богдановича) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1