Гімн беларускага рок-н-рольшчыка
Разарваныя постары часу
высьвятляе гітарны грыф.
“Мы ня млявая біямаса!”-
я чытаю ў вачох тваіх.
Нашы вушы і нашы вусны,
наш да болю сасьмяглы рот
прагнуць смаку і прагнуць густу -
і знаходзяць праўдзівы ход.
Возьме струны рука –
закіпае кроў.
Гэта наша жыцьцё!
Гэта рок-н-рол!
Гэтым рытмам мы верым сьвята.
Нас ня возьмеш “на прастака”.
Уздымае свой сьцяг зацята
наша ўпэўненая рука.
Возьме струны рука –
закіпае кроў.
Гэта наш, беларускі,
рок-н-рол!
Гэта тое, што нас трымае,
не дае захлынуць дрыгве.
І таму разам мы сьпяваем:
“Хай жыве рок-н-рол!
Жыве!!!”
Возьме струны рука –
закіпае кроў.
Гэта больш, чым жыцьцё!
Гэта рок-н-рол!
Возьме струны рука –
закіпае кроў.
Гэта наш, беларускі,
рок-н-рол!
http://www.beniz.az
NRM еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1