Каб разьлічана й сур'ёзна Паглядзець на гэты сьвет, Трэба мець цьвярозы розум І спакой у галаве.
Гэта сур'ёзна. Добра, ды позна. Мы – проста дзеці, Блукаем па сьвеце. Сонца нам сьвеціць. А ў галаве – вецер.
Калі ўласная кар'ера Падымаецца ўгару, Трэба дзякаваць Карнэгі, Фройду, Шапэнгаўэру.
Гэта сур'ёзна. Добра, ды позна. Мы – проста дзеці, Блукаем па сьвеце. Сонца нам сьвеціць. А ў галаве – вецер.
Будзе ўсё ў цябе ў парадку, Будзе добра ўсё з табой, Будуць грошы, будуць градкі, Глеба, гліна, перагной. Будзе добрая ўлада, Будзе нешта на стале, Аптымальныя расклады, Ды чагосьці не стае.
Гэта сур'ёзна. Добра, ды позна. Мы – проста дзеці, Блукаем па сьвеце. Сонца нам сьвеціць. А ў галаве – вецер.
Мы – проста дзеці, Блукаем па сьвеце. Сонца нам сьвеціць. А ў галаве – вецер.