Чароўныя ноты, прыгожыя песьні, І быў бы іх час нараджаць Ня ўсё ўзгадаеш, ня ўсё ты і зьдзейсніш А было б з чаго выбіраць Адныя спакойна, іншыя цяжка Словы пачынаюць крычаць Палова салодка, а большасць так ярка Пра гэта дзіўна спяваць
Імгненныя справы на фотаздымках Так крыўдна ўсё забываць Пад мажорныя ноты, пад чарговыя песьні Людзі пачынаюць зьнікаць Адныя спакойна, іншыя цяжка Моўчкі ўсьміхаюцца там У фотаальбомах, нібыта ў казках Бачыш цудны падман