Гараць халодныя вагні Знікае сонца ў цішыні За палымяны небасхіл За тых хто жыў і хто ня жыў Аддаць жыцце за мроі знак Астатняе няхай за так Каб зведаць у канцы часоў Усю праўду і атруту слоў У абдымках начы з зоркамі на плячы Мне больш не баліць, толькі сонца ўсе спіць Як мне адшукаць і па праўдзе спазнаць Крылы каб у цемры лятаць… Крылы каб у цемры лятаць… Самота ў сэрцы як ігла Прэч ад балючага святла Туды дзе зорныя сляды А свет пакуль што малады У лабірынце шэрых дзен Дзе кожны крок твой як праклен Раскінуць крылы быццам птах Ды паляцець у спрадвечны шлях У абдымках начы з зоркамі на плячы Мне больш не баліць, толькі сонца ўсе спіць Як мне адшукаць і па праўдзе спазнаць Крылы каб у цемры лятаць… Крылы каб у цемры лятаць…