Наварыў браціц піва, усё й салодкага мёду Як зазваў браціц гасцей, сваіх родненькіх сясцёр По богатэю сястру пару коней зыпрігаіць По худую-бядную скрозь людзі наказыйіць А быгатыю сястру ўсё й на кут саджаіць А худую-бядную проці печы на лаўцы А быгатыю сястру мёдым-віном поіць А худую-бядную горькаю гарелкаю А быгатаю сястру на ныч унімайіць А худую-бядную скрозь ноч выпраўляіць А ідзі сістра ўдвору - у цябе дзеткі драбныя У цябе дзеткі драбныя і ўжыткі худыя Пашла сістра зыплакаўшы, зыплакаўшы-зарыдаўшы Жыві браціц за гарою, а я к табе ні нагою