Словы: Паўлюк Трус
Музыка: Вольга Грышчанка (Тутэйшая Шляхта)
Запеў I:
Пад вясновыя павевы
Буду чуць як тонуць сьпевы
Буду чуць у лозах ніцых
Гоман звонкае крыніцы
А ты ўвечар над крыніцай
У кволай квецені зарніцы
Будзеш з красачак-званочкаў
Завіваць сабе вяночкі
Гэй, гэй!
Рэфрэн:
Ня журыся ты, дзяўчына
Позна апаўночы, гэй! Гэй, гэй!
Хай цьвітуць - не адцьвітаюць
Твае кары вочы
Вецер вее на даліну
Будзіць успаміны, гэй, гэй!
Мо яны апошнія - няйначай
Сэрца ў роспачы ня плача!
Запеў II:
Ты вазьмі свае вяночкі
І пусьці на быстры воды
Сядзь на камень, падзівіся
Падзівіся, усьміхніся
А як устанеш рана-рана
На вадзе вянкі завянуць
Будзеш плакаць і журыцца
Сьлёзы высушыць крыніца
Гэй, гэй!
Рэфрэн.
Рэфрэн II:
Хай цьвітуць - не адцьвітаюць
Радасьці ўсьмешкі, гэй! Гэй, гэй!
Буйным лісьцем завіліся
Твайго жыцця сьцежкі
Вецер вее на даліну
Будзіць успаміны, гэй, гэй!
Мо яны апошнія - няйначай
Сэрца ў роспачы ня плача!
Сэрца ў роспачы ня плача!
TŠ (Тутэйшая Шляхта) еще тексты
Другие названия этого текста
- Тутэйшая Шляхта - Сэрца ў роспачы ня плача (2015) (2)
- TŠ (Тутэйшая Шляхта) - Serca (Сэрца) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2