Нехта абыйшоў цэлы свет, А нехта проста дома сядзеў. Кожны атрымае сваё, Убачыць хто з іх болей паспеў. Першы бачыў мноства краін, І нават акіянамі плыў. Іншы бачыў толькі свой дом, Але яго ён моцна любіў.
прыпеў Боскi дар - родны кут у самым сэрцы Эўропы. Наканаваў нам лёс пэўны шлях - каб быць душою гэтай зямлi. Мiлы край, нiбы рай - наш матчын дар назаўсёды. Матуля Беларусь, мы твае адданыя сыны назаўжды.
Трэба шанаваць родны кут І ганарыцца ім сапраўды. Цi ты зразумеў гэта тут, На беларуской роднай зямлі?
Брыдж Нешта прамінае, Час не захавае. Нешта будзе Зроблена наноў. Толькі не мінае, Назаўжды трывае Да цябе любоў!