Я вочы заплюшчу, Душу тваю ўбачу у сьне. Я час не шкадую, І не шкадую сябе. Ты у сон мой прыдзі, Скараці мне да раніцы час. Ты паслухай - пачуеш, Як анёлы пяюць у небе для нас! Час на гадзіньніку з раніцы У кожнага з нас шляхі па дарозе. Я ня ведаю, дзе ты ідзеш, Ты ня ведаеш, дзе я, У якім асяроддзі. Я іду, каб сустрэць ахалоду, Сеньня у сьне маім розум застанецца. Подых твой на адлегласьці года, Гэта проста без цябе чарговая раніца. Ты ёсьць морам цудаў і глыбіні, Увасабленьне каханьня і сонца. Я стану помнікам чаканьня і цішыні, І мы сыдзем у бясконцасьць.