Гэй лё-лі лё Была ў бабы (й) курка рабушка Гэй лё-ля лё Нанясла яец повен карабец Усім рабятушкам па дзесятачку Дному мальчышку (й) недастатачка Вывелі каня, каня не бярэць Каня не бярэць чалом ня б'ець Выняслі яму шубу баброву Шубу не бярэць чалом ня б'ець Вывялі яму старую бабу Бабу не бярэць і чалом ня б'ець Вывелі каня, каня не бярэць Каня не бярэць чалом ня б'ець Вывялі яму дзеўку маладу Дзеўку ён узяў і чалом аддаў Леё-лё, лей-лё