3. Песенька мая харошая Веткаўскi раён, вёска Стаўбун. Гомельскае Палессе, пахаванне стралы;
Песенька мая харошая, Харошая, Схаваю цябе к налецяйко, К налецяйко, Да к налецяйко, к ушэсцяйко, К ушэсцяйко, Паеду ў поле і з сахою, І з сахою, Вазьму песеньку за сабою, За сабою, Буду полечка яраваці, Яраваці, Буду песеньку я й спяваці.