Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Viktar Šałkievič - Hrunvaldskija ściahi | Текст песни

Нас дагэтуль лічылі рабамі,
Не цягнулі нам нават рукі.
Вы халопы, казалі, вы хамы,
Вы — няздольныя, бо — мужыкі.
Нас дагэтуль лічылі рабамі,
Але ўжо набліжаецца час —
Пад літоўскай Пагоні сьвятымі сьцягамі
Стануць заўтра баярын і князь!

Падыміце вочы, рабы,
На продкаў вашых гярбы.
Падыміце вочы, рабы,
На грунвальдзкія сьцягі!

Нас дагэтуль лічылі рабамі.
Заўтра зыйдзецца з рацяю раць.
Курганы абрастуць груганамі
І зацята мячы зазьвіняць.
Сьвяты Божа, ці знойдуцца сілы
Змыць крывёю халопства сваё?
На спрадвечных крыжах,
на бацькоўскіх магілах
Выграваецца, сьпіць гадаўё.

Нас дагэтуль лічылі рабамі.
Нас дагэтуль лічылі рабамі.
Нас дагэтуль лічылі рабамі...

Viktar Šałkievič еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-