Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Ні кроку назад (OST " Выше неба") | Текст песни

Мне так халодна ў гэтым Горадзе Сонца,
Сьлёзы неба на твары, скамянелыя вусны.
Натуральнае кола, вядома, гэта бясконца,
Разумеючы густы, я дарую спакусы.

Словы... многа словаў ды цыгарэтнага дыму,
І цяперака дома, нібы ў гасьцях,
Пакуль гіены шчасьця шукаюць на беразе Крыму,
Я шукаю гадзінамі адзіны правільны шлях.

Я шукаю адказ, адкуль падман і здрада,
Я шукаю адказ, адкуль хлусьня ды фальш.
Я шукаю выйсьце, я шукаю парады,
Я чакаю на момант выйсьці на ўрачысты марш.

Там нас сутрэнуць людзі з крыламі,
Анёлы будуць плакаць, і будзе кроў ад куль.
Гэта нібыта аднойчы хвіліны сталі застылымі,
Гэта нібыта будзе заўтра, а пакуль...

R:
Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца
Мне так самотна, калі наўкол маскарад.
І мы з табою цяпер незнаёмцы,
І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.

Зразумей, што прысуд будзе вельмі жорсткім,
Зразумей, душа адказвае болем на боль.
Змрочныя думкі, быццам справы Коза Ностры
Змрочныя хвіліны, і дым ляціць пад столь.

Стоп, спыніся, пакуль сьвечка дагарыць заўчасна,
Пакуль шалёны Юда яшчэ цябе не спакусіў.
Пакуль ты яшчэ не ахвяра вар'яцкае пасткі,
Пакуль не зьявіўся д'ябал і хлусіць цябе не прымусіў.

Пакуль не застаўся за сьпінай дзіўны горад ампіру,
Там, дзе шпацыру перашкаджае няўмольны патруль.
І не закруцілі цябе падзеі паганага віру,
Пакуль са мною, пакуль ты не пачула: "Пакуль..."

Ідзі туды, дзе бачны прамень скрозь замкнёныя дзьверы,
Бяжы імгненна й шпарка ад шакалаў галодных.
Калі ты будзеш усьміхацца - я табе не паверу,
У гэтым Горадзе Сонца мне так халодна...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Популярное сейчас
Видео
  • Vinsent - Ni kroku nazad Vinsent - Ni kroku nazad
    Падчас працы над стужкай аўтары "Вышэй за неба" прапанавалі Vinsent'у, які зняўся ў фільм... ... "Ні кроку назад" стала адно...
  • Akute - ЗОРКА (OST "Вышэй за неба - Вышэй за неба") Akute - ЗОРКА (OST "Вышэй за неба - Вышэй за неба")
    Akute - ЗОРКА (OST "Вышэй за неба - Вышэй за неба"). Выше Неба ... Корнеев, Артем Якимов на песню "Зорка ...
  • Выше неба - Вышэй за неба - showreel Выше неба - Вышэй за неба - showreel
    Выше неба - Вышэй за неба - showreel. Выше Неба .... Vinsent - "Ні кроку назад" (OST Вышэй за неба - Выше ...