Мой сябра, слухай уважліва, давай З табой абмяркуем пытаньне вельмі важнае. Хто ты ёсьць, хто я ёсьць, хто мы ёсьць, Для чаго пішу тэкст для цябе гэты вось я. Я той, хто б’е рыфмай беларускай у твар, Я той, хто хутка стварае словам пажар. Я забіваю ня стрэльбай і ня мускуламі, Мяне часта пытаюць, чаму чытаю па-беларуску. Шчыра кажучы, пытаньне вельмі дзіўнае, Але адкажу адразу для разумных і наіўных. Я беларус і мая мова - беларуская, Вось так, чорным па белым, літарамі тлустымі. Мой стыль - арыгінал, мая мова - ключ да сэрца, Я той змагар, які да перамогі б’ецца! Маю што сказаць плюс бачу прад сабою мэту, Прыйшла пара прачнуцца: ёсьць на тое ўсе прыкметы.
Мне Купала казаў, што бы з намі ня сталася, Дзе бы мы ні былі, каб заўсёды ядналіся. Беражыце тое, што матуляй дадзена, прадзедам, каб сваё ніколі-ніколі не было прададзена. Святыя радкі, ў грудзёх маіх магутны выбух, Выйдзі на паветра, цяпер глыбокі ўдых-выдых. Твая воля нам дазволіць адшукаць выйсьце, Выйдзі зь цемры, сябра, на сьвятло хутчэй выйдзі. Тут каштоўнасьць, для якой, на жаль, няма мейсца, А шмат і ня трэба,куточак толькі сэрца. Толькі адчуць, што даражэй за ўсё на сьвеце, Каб валодалі беларушчынай дзеці. Каб мы марылі-марылі, жылі, зьдзяйсьнялі мары, Каб мы бачылі ўсьмешкі на кожным твары. Трэба пачаць, а пачынаць трэба з сябе, Не з іх, не з яго, не з яе, а з цябе.
Тое, што нас вылучае з натоўпу, топча Вялікі статак траву на лузе топча. Мы ня статак ніякі, мы маем гонар, брат, Згубілі вельмі шмат, але цяпер ня трэба стратаў. Мой аповед для тых, хто захаваў розум і моцы, Я ведаю, на сьвеце ёсьць мноства моваў розных. Але наша адна, гэта як маці для дзіцяці, Казаў заўсёды і не спынюся вам казць я. Толькі так мы захаваем сябе, людзі, А згубім мову - і нашчадкі нас асудзяць. Але я бачу вочы, палымяныя вочы, Маладзёнаў, мы трымаемся поруч і наперад разам крочым. Мы ня збочым са сьцежкі пераможнай, Я веру, мы зможам, так, абавязкова зможам. Вінсэнт наносіць чарговы ўдар у твар, Падумайце, браце, аб зьдзясьненьні сваіх мараў.
R: Беларусы! Я вас заклікаю, браце! Не губляйце! Роднай мовы не губляйце! Мы жывем, пакуль наша мова льецца, Але зараз наша слова ў небясьпецы. Мы абаронім тое, што нам дадзена Богам, Нас вельмі шмат, хэй, не існуе парогаў, Мы жывем, пакуль наша мова льецца, Але зараз наша слова ў небясьпецы.
Vinsent (жывы склад) - Наша слова ў небяспецы / nasha slova u niebiaspecy (live) (1)
Vinsent - Наша Мова ў Небясьпецы (0)
Vinsent - Наша слова ў небяспецы (live) (0)
Vinsent - Наша мова ў небяспецы (0)
Видео
Vinsent - Ni kroku nazad Не любіў Рэп, але ў выкананні Вінсэнта і на мове - вельмі добра! .... Vinsent " Nasze słowa" / Вінсэнт "Наша слова" Polskie napis...